Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/9/Вадзянік

Чуеш гул Вадзянік
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1919 год
Ні кувай ты, шэрая зязюля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вадзянік (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вадзянік.

Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,
І гадамі граюся — сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, быццым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоутыя пяскі.

Над вадой ля берага, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зяленая жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далека, —
І усе навокала сном адвечным сьпіць.