Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/9/Упалі з грудзей Пана Бога…

Зімовая дарога Упалі з грудзей Пана Бога…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1919 год
Чуеш гул
Іншыя публікацыі гэтага твора: Упалі з грудзей Пана Бога…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Упалі з грудзей пана Бога…

Упалі з грудзей пана Бога,
Парваушыся, пацеркі зор.
Яны раскаціліся у небі,
Усыпалі сіні прастор.
І стуль так маркотна і пільна
На край мой радзімы глядзяць…
Што-ж там яны, ясныя бачуць?
Чаго усе дрыжаць і дрыжаць?