Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/9/Чуеш гул

Упалі з грудзей Пана Бога… Чуеш гул
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1919 год
Вадзянік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чуеш гул.

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае ніголасна граць:
Пад рукамі яго разважаючы сум,
Быццым тысячы, крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны звіняць.

І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Ні шасьцяць у палех каласы,
І аб чым шэпаціць галасок вецерка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцех лазьняка:
Кроплі сьлез, ці халоднай расы?