Жыцьцё цудоўнае! (Чэхаў)

Карпаніна Жыцьцё цудоўнае! (да самагубцаў)
артыкул
Аўтар: Антон Чэхаў
1885
Пераклад: Renessaince
Крыніца: юмористический журнал «Осколки», 1885, № 17, 27 апреля (ценз. разр. 26 апреля), стр. 5. Подпись: Человек без селезенки
На гулі ў Сакольніках

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жыцьцё найнепрыемнейшая рэч, але зрабіць яго цудоўным зусім няцяжка. Дзеля гэтага недастаткова выйграць 200 000, атрымаць Белага Арла, ажаніцца з харашухай, праславіцца добрапрыстойным — усе гэтыя даброты тленныя і паддаюцца звычцы. Дзеля таго, каб адчуваць у сабе шчасьце без перапынку, нават у часы смутку і тугі, трэба: а) умець задавальняцца існасьцю і б) радавацца ўсьведамленьню, што «магло б быць і горай». А гэта няцяжка:

Калі ў цябе ў кішэні займаюцца запалкі, дык радуйся і дзякуй небу, што ў цябе ў кішэні не парахавы склеп.

Калі да цябе на лецішча прыяжджаюць бедныя сваякі, дык не бялей, а трыюмфуючы ўскліквай: «Добра, што гэта не гарадавыя![1]»

Калі ў твой палец трапляе заноза, радуйся: «Добра, што ня ў вока!»

Калі твая жонка ці швагерка грае гамы, дык не халяруй, а не знаходзь сабе месца ад радасьці, што ты слухаеш ігру, а не выцьцё шакалаў або каціны канцэрт.

Радуйся, што ты не кабыла конечыгункі, ня кохава «коска»[2], не трыхіна, не сьвіньня, не асёл, не мядзьведзь, якога водзяць цыганы, ня клоп… Радуйся, што ты не кульгавы, не сьляпы, не глухі, не нямы, не халерны… Радуйся, што ў гэтую хвіліну ты не сядзіш на лаве падсудных, ня бачыш перад сабой крэдытора і ня гутарыш пра ганарар з Турбой[3].

Калі ты жывеш у ня столькі аддаленых месцах, дык хіба нельга быць шчасьлівым ад думкі, што табе ня собіла трапіць у столькі аддаленыя?

Калі ў цябе баліць адзін зуб, дык радуйся, што ў цябе баляць ня ўсе зубы.

Радуйся, што ты маеш магчымасьць не чытаць «Грамадзяніна»[4], не сядзець на асенізацыйнай бочцы, ня быць жанатым адразу з трыма…

Калі вядуць цябе ў пастарунак, дык скачы ад захапленьня, што цябе вядуць не ў вагонь пякельны.

Калі цябе хваста́юць бярозай, дык дрыгай нагамі і ўскліквай: «Які я шчасьлівы, што мяне джгаюць не крапівою!»

Калі жонка табе здрадзіла, дык радуйся, што яна здрадзіла табе, а ня бацькаўшчыне.

І гэтак далей… Слухай, чалавеча, маёй парады, і жыцьцё тваё будзе складацца з суцэльнага трыюмфаваньня.

Зноскі правіць

  1. Найніжэйшы чын паліцэйскай варты ў Расейскай імпэрыі.
  2. Халерная бацыла, адкрытая нямецкім мікрабіёлягам Р. Кохам.
  3. Пра яго напісана ў т. II «Сочинений», стар. 557.
  4. Пецярбурскі палітычны і літаратурны часопіс у 1872—1879 і 1882—1914 гадох.