З Новым Годам (Цётка)

З Новым Годам
Верш
Аўтар: Алаіза Пашкевіч (Цётка)
1908
Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/58963

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





* * *


Гэй ты, братка Новы годзе,

Што з сабою нам нясеш?

Што пасееш ты ў народзе?

Што на нівах ты пажнеш?


Ці разьвяжаш ты нам путы,

Ці ня будзеш нам ліхі?

Ці зноў прыйдзеш такі ж люты,

Як той сёмы быў, стары?


Ці разгоніш цёмны хмары,

Ці сьлязу з вачэй абтрэш?

Ці, як бацька, кінеш чары

І да сьпячкі пазавеш?


Гэй, скажы нам?!


1908