Кальвінскія зборы на Беларусі

Рухомыя друкарні на Беларусі і Украіне Кальвінскія зборы на Беларусі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 94
Бацька польскай камэдыі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЛЬВІНСКІЯ ЗБОРЫ НА БЕЛАРУСІ. Кальвінскія зборы на Беларусі былі ў гэткіх мясцох: у Быхаве, пабудаваны ў XVI ст.; ў Дарэўні, пабудаваны ў XVI ст. Сапегамі; ў Глыбокім, дзіс. пав.; ў Галоўчыне князёў Галоўчынскіх Аршанск. пав. пабудаваны князям Галоўчынскім у XVI ст. які даістнаваў да XVIII ст; у Копысі, пабудаваны ў канцы XVIII ст. коштам гэтмана В. К. Л. Крыштафа Радзівіла у Кавальшчыне; Койданове, каля Менска; Полацку; у Вітабску, Лебедзеве, Лукомлі, Нелевічах, Воршы, Рагачове, Сямёнавічах, Сакольніках, Шацку, Шклове, пабудаваны у XVI ст. Хадкевічамі, але каля 1619 г. іх патомак, Аляксандр Хадкевіч, яго атабраў ад кальвінаў і аддаў дамінікам; у Тайманаве, Уздзе, Заслаўлі, Смаргонях і ў шмат якіх другіх мясцох.

Сэньёры, г. зн. галоўныя духоўныя зьверхнікі над беларускімі кальвінскімі пастарамі, ад часу заснаваньня ў Беларусі кальвінізму былі гэткія: 1. Філіп Бохвіц—каля 1595 г., 2. Ян Тумаш Севіцкі, 3. Марцін Тэртуліян Белянскі, 4. Тодар Жданавецкі, 4. Фінэаш Гойскі, 6. Марцін Няверскі, 7. Ян Ранізеўскі, каля 1644 г, Крыштапор з Жарноўца, 9. Геранім з Жарноўца Касарсхі, 10. Міхайла Таўбман Трабіцкі, 11. Флёрыян Сьвіда і 19. Даніель Рымговід ці Рывід каля 1732.

Мейсам аселасьці беларускіх сэньёраў было мэстечка Койданава. Асоба сэньёра была вышэйшай ўладай у вядомай дыстрыкціі або правінці, ён назначаў міністраў г. зн. пастараў, наглядаў за духавенствам, рэвізаваў зборы. У Беларусі і Літве было шэсьць сэньёраў, з іх на сынодах старшынстваваў Віленскі.

О. У.