205. ⁂ Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну 206. ⁂ Калі любоў ізмучыць
Верш
Аўтар: Генрых Гейнэ
1927 год
Арыгінальная назва: Ein Jüngling liebt ein Mädchen (1828—1844)
Пераклад: Максім Багдановіч
207. ⁂ Калі маеш шмат чаго

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




206.

∗     ∗

Калі любоў ізмучыць
Два сэрцы маладыя, —
Сьмяюцца ў небе зоркі,
Гавораць, залатыя:

«Хай людзі-небаракі
Душою шчырай любяць, —
Любоў іх гнібіць тугай,
Жыцьцё ім нават губіць.

А мы — бясьсьмертны; вечна
Блішчым на небе сінім,
Бо мы любві ня маем
І з мук яе ня гінем».

Увагі правіць

206. Калі любоў ізмучыць… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 27). Пераклад вершу H. Heine „Wenn junge Herzen brechen“ („Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo“).
Задатованы ў аўтографе 1909-м годам.
У аўтографе вершу зроблены чыеюсь рукою наступныя папраўкі:
1„каханьне“ зам. „любоў“.
7Каханьне гне іх…
11Бо мы любіць ня ўмеем…
12„такіх“ зам. „яе“
Літ. Камісіяю прыняты тэкст аўтографу бяз ніякіх паправак.