Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/75

74. Агата 75. ⁂ Калі паласу агнявую
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
76. ⁂ Маладыя гады

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




75.

∗     ∗

Калі паласу агнявую
На захадзе соyца праводзе, —
Пакінуўшы вежу старую,
У сад каралеўна выходзе.

Вось чмель прагудзеў аксамітны,
Вось ярка-зялёная мушка…
І ўрэшце з краіны блакітнай
Ўлятае маленькая птушка.

Як чутна яна запявае,
Што ёсьць і вясна, і каханьне,
І шчасьце бяз меры, бяз краю,
І першая горач расстаньня.

Маркотна глядзіць каралеўна, —
Так сэрца жадае любові!
І хмурыць сувора і гнеўна
Кароль пасівеўшыя брові.

1915-16.

Увагі правіць

75. Калі паласу агнявую… Верш выдаецца з аўтографу (п. IV, № 7). Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да в. № 71.
Рукапісныя варыянты (XI, № 4, 3):
7З далёкай краіны благой…
9цёмнаю ночкай сьпявае,
10Калі загараюцца зоркі,
11Што радасьць на сьвеце бывае…