Ліст Антона Аўсяніка да Вацлава Ластоўскага (31 ліпеня 1920)

Ліст Антона Аўсяніка (Коўна) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Антон Аўсянік
31 ліпеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 824-826
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 54 і адваротны бок, 54a, 54b.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Даражэнькія таварышы!

1) Наложанае на мяне даручэньне я ужо выпоўніў. Перадаў сваю верыцільную грамоту. Адтрымаў згоду на офіцыяльныя размовы. Казаў з Др Пурыцкім, Прэмьером Грынюс, Старшыней Уст. Сойму Стульгінскім, лідэрамі фракцыяў: хрысьціян-демакратоў Крупавячинскім, с.д. проф. Чапінскім і Віце-прэзэсом Іностр. Комісіі — проф. Юргутісом. Ад усіх чуў толькі вельмі прыхільные думкі. Так, Др Пурыцкі кажа што іх ўласны інтэрэс прымушае нас падтрымліваць, што пытаньне аб вызнаньні незалежнасьці de-facto можліво і провесьці, але ён лічыць што гэтае нам мало паможа, трэба гаварыць з усходнікамі[1]. Арганізацыя прыстаўніцтва вельмі пажадана. Наагул быў вельмі любезен і адзыўчіу. Далей Прэмьер — доўга пытаўся як стаіць наша справа наагул, якія мы маем групы і затым заявіу, што яны заусегды, а зараз асабліво гатовы падтрымліваць нас. Толькі ня ведаюць што ж мы желалі б. Пытаньне аб вызнаньні незалежнасьці — вызвало заяву аналагічную заяве М.З.С., але на рэшці сказаў, што гэтае для яго ново, і што калі гэта будзе нам вельмі карыстно і не пашкодзіць ратыфікацыі мірнаго договора, то яны вельмі ахвотна вызнаюць. Арганізацыя прэдстаўніцтва мажліва, наконт пазыкі прынцыпіально згодзен, але зараз фінансоў мала. Мобілізацыя, адміністрацыя у новых тэрыторыях. Найболей адзыучывымі былі Крупавіцкі і Юргутіс. Оба яны заявілі, што іх партыя зауседы гатова нас падтрымаць і морально і матэрыяльна. Што яны вельмі рады, што маюць можлівосьць аснавацельно поговорыць, што політыка Вольдемаруса[2] ім і тк немало клопот наробіла. Толькі зараз крута справа з грошьмі. Але усе ж паглядяць. Далей с.д. Чапінскі сказаў, што іх метай — самаадзначэньня народоу, у тым ліку і беларускаго і што яны лічуць подтрыманьня Беларусіі цяпер першай справай. У іх істнавала думка, што у Б-іі моцны російк. уплывы і што мы толькі аванпост російск. уплывоў і т.д. але яны бачуць, што сярод нас ёсьць і моцнае ядро шчырых нацыаналістоў і праз гэто вельмі жадалі б нам помагчы. Ен і член комісіі па іностр. делам. Усе нашы дамаганьня, у тым ліку і учасьце у Балтыйск. конф. готовы падтрымаць. А грашах тут не гаварыў.

Прэзэдэнт Стульгінскі відімо мало асведомлен аб нашай справе. Але тк само абіцаў падтрымац.

Як бачыце пакуль усе добра. І мне кажецца што усе нашы непарузуменьня вынікалі голоуным чыном ад адсутнасьці спакойных узаемных размоў і спречэк із-за Вільны. С.д. кажуць, што захват літоўцамі нашых зямель яны не падтрымліваюць і готовы голосоваць за отдачу Ліды, Ашмян, нават і Гродны нам. Вільна — спрэчны пункт.

Аб лесах усе зьдівілісь і чуюць сябе ня добра. Быў яшчэ у Семашко. Ен аказаўся найболее рьяным у абороне інтэрэсоў Літвы, чымся іншые. Але право усяго ж не передать. І я лічу што з Літвой можна добра жыць.

Да яшчэ вось што. Чапінскі сказаў што яны стаяць за моцны саюз усіх адрадзіўшыхся Дзяржау з сучаснай Польшай. Я адказаў, што трэба добра гэта абмерковаць, каб яна як узмацуецца зноў не пачала б глотаць, што трэба б было пакуль почэкаць.

2) Аб Менску ні дзе, ані якіх вестак нема. У Вільні гаспадараць большавікі. Там кажуць ужо і Капсукас. Кажуць што действуюць ад імя ЛітБела ня ведаю яшчэ наколькі прауда. Семашко казаў, што ен чуў што быцым Луцкевіч арэстован быў, але затым выпушчан[3]. Ніхто адтуль сюды ня едзе. Быў тут з Гродны от. Корчынскі. Ен мае на меці цяпэр працаваць. Кажэць што нашы там працуюць. Там Баран, Дзекуць і інш. Ён быў там ужо пры большавіках.

3) Сеньня прыехау сюды Гловінскі[4]. Я аб прыезде яго тэлеграфіроваў ужо адсюль ды і пісаў Крычэускому. Аб усім гэтым разскажа подауца гэтаго. Ніхай хутчэй едзе сюды не поздней понядзелка. Аб дне выезде яго тэлеграфуйце зараз ж.

4) У Вільню выехаць трудно. Пропуска не даюць, частных подвод пакуль нема. Нехай Палута едзе прамо на Дзьвінск з Нікіціным. Я не кідаю надзеі адтрымаць пропуск і проехацца туды даведацца або усім. Я ліччу што там я зараз многа больш пользы зраблю чымся тутака. Помніце гэта і не затрымлівайце мяне.

5) Ня ведаю што рабіць У кішэні 200 марок… На маі мізэрныя грошы прышлось яшчэ падтрымліваць Пігулеускаго. Вось трэба заплаціць за номер 120-130 м. і што далей робіць ня ведаю. Гловінскі прыехаў з 600 м. у кішэні. Трэба як нібудзь разшукаць хоць 500 м. Можа з консульства достануць. Спадзеваюсь, што як небудзь падтрымаеце.

б) Я напісау у Горадню Барану аб усім.

7) З с-р бачыуся, але яны нічога ня ведаюць і разочарованы. Усходнікі у Вільні з імі ня лічацца. На конфэрэнцію згодны і чэкаюць дня і мейсца.

8) Ніхай Козячый почэкае яшчэ пакуль што у Рызе.

9) Кажысь палякі будуць мірыцца з большавікамі трэба нам не ўпусьціць момента.

Кажысь што не допісаў пытайце Пігулеўскаго. Ен усе ведае. Чэкаем Вашых вестак. Калі хочыцца рэальнай працы з Літвой хутчэй высылайце Езавітава.

Усім прывет

Змаганік.

P.S. Дайце прачытаць Власту, Палуте, Вальке, Козячему. 31/VII 20 г.

Зноскі

правіць
  1. бальшавікамі
  2. Аўгустынак Вальдэмарас, да чэрвеня 1920 году міністар замежных справаў, а па сфармаваньні 23 чэрвеня 1920 году ўраду Грынюса знаходзіўся ў апазыцыі.
  3. У ліпені 1920 году бальшавікі арыштавалі Антона Луцкевіча.
  4. Галавінскі (з Бэрліну)