Ліст Васіля Захаркі да Вацлава Ластоўскага (21 чэрвеня 1920)

Ліст Васіля Захаркі (Рэвэль) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Васіль Захарка
21 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 786-789
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 38 і адваротны бок, 38a, 38h; канвэрт: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 37a, 39b.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сэкрэтна

Даражэнькі пане Вацлаве Вацлаве!

Прышоўшы да перэконаньня што прэдстаунікам Усходу[1] недастатачна выяснілі становішчэ нашае Бацькаўшчыны, я пашоў яшчэ раз да іх. Пасьля доугай гутаркі, каторая хлістала іх зусіх бакоў, яны пачалі прасіць каб ехав далей ніхто другі, як я.

Мною пастаўлена ім такое запатрабаваньне, што пажаданьне маяго Ураду гэто праезд усей дэлегацыі. Урад жэ Усходу, як Вы кажэце, па прычынам ваеннаго характэру згажаецца прапусьціць толькі аднаго члена дэлегацыі. Хаця такая пазыцыя дзеля мяне і незразумела і непавідна прыімацца дэлегацыей, но прымаючы пад увагу, што усе гэто, як Вы кажэце зьяўляецца рэзультатам таго, што вашаму Ураду да гэтаге пары дастатачно палажэньне пе раз’ясьнено, і што як вы кажэце ваш Урад натта хоча гаварыць с Беларус. Урадам і хацеўбы нават і прэдваріцельна гутарыць с прадстаўніком не партыі, а Ураду, я даю сваю згоду ехаць пры такіх варунках. Што мяне будут разглядаць як афіцыальнае дыплематычнае ліцо Беларус. Ураду са ўсімі належнымі яму гарантыямі. Апрача меня як прадстаўніка Ураду я прашу яшчэ прапусьціць Марк[2] як прэдстаўніка партыі, дзеля працягу чыста партыйных гутарак Цеткі[3].

У такім сэнсе зроблен пільны запрос Цэнтральнаму Ураду. Чэкаю атказу. Калі Марк[4] не пусьцяць я паеду адзін.

Вялікіх надзей непакладаю, но можа што і выйдзе. Гутарку і дамаганьне буду ставіць згодна згодна с мандатам прызнаньне незалежнасьці і незабауная уступка тэрыторіі нашаму Ураду. Калі незатрымаюць думаю хутка вярнуцца.

Цяпер другая страва — гэто прыезд сюды Енерала [5] палкоўнікам[6]. Усю інфармацыю яны зробяць Вам устна. З іх слоў я бачу, што енерал натта цьверда стаяў на грунце нашае дзержавы, веў барацьбу с ворамі[7] і як найляпей асвятляў нашае пытаньне перэд прэдстаунікамі Антанты, у працягу 8 мцаў, не узяушы ад нас, да гэтае пары, ні аднаго гроша. Самы разумеце што павідна сказаць яму Бацькаушчына.

Я стаю у працы за граніцаю на грунці шавінізма, но перэканаўшыся у шчырасьці і здольнасьці гэтаго чалавека, лічыубы абавязковым даражыць ім і насколькі мажліва аформіць і аблегчыць яго працу. На мой погляд было бы натто карыстным акрэдытаваць Енерала вашым паунамочным дыплемат. прэдстауніком пры Фінляндскім Урадзе. Самы вы знаеце што пры нашых варунках гэто шчаслівы выхад. Я не магу Вам аб’ясьніць таго колькі мы трацім із за атсутнасьці нашых прэдстаунікоў у той ці іншай дзержаві.

Калі я з’явіуся да Міністра заграніч. спраў Эстоні першае выказаное ім нездавальненье гэто атсутнасьць нашаго прэдстауніка, бо тыя дзеці, якія тутака прэдстауляюць Беларусь вызываюць улыбку, паменьшай меры.

Я ужэ сказаў, што паважаны енерал с натта сур’езным палкоўнікам, перэдасьць Вам аб чым мы гутарылі с Міністрам закардоных спраў. Добра разберэцеся і можа Вы прыдзеце да таго погляду, што трэба даць енералу афіцыельнае паўнамоцство на працяг гэтай гутаркі.

На сваю паездку я вялікае надзеі не пакладаю, но калі бы былі нават добрыя рэзультаты, то і пры такіх варунках, пасрэднічаство Эстоніі нам не можа быць шкодным. Яна пакуль што адносіцца да нас добра.

Трэба мець на увазі, што парты натта будуць нам патрэбны, а прача Эстоніі мусіць мы ні аткаго пакуль што не можам спадзевацца гэтаго.

Пры назначеніі енерала прэдстауніком у Фінляндіі палкоўнік могбы быць райцай. Я добра ведаю, што пры разрашэньні гэтаго пытаньня Вы затрымаяцеся на беларускай мове. Но што зрабіць, калі цяпер мы не можам абставіць нашы установы як бы гэто хацелася.

Люді шчыро вялі нашую працу на інтэрнаціональнай тутука мове рускай й французкай і нехай прадаўжаюць яе.

Ведаючы Ваш погляд, што шчырых і здольных людзей трэба сабіраць, а не аткідаць, я далей у гэтым напрамку гаварыць не буду.

Палажэньне змянілася куды у горшую старану. Дзякуючы, безварунково палякам, латышы перэмянілі адносіны да нас. Васількоускаму візы у Рыгу не даюць, на аснове телеграмы Мееровіца паданай тутэйшаму консулу прымерна тыдзень таму назад, як раз у той час калі Васількоускі выезжау з Гельсінфорса, адкуль палякі стараліся не выпусьціць яго. Тэлеграма Мееровіца у перэдачы латышскаго консула, такого зместу Беларускаму Енералу Васількоўскаму уезд у Латвію не разрэшается. Гэто у той час калі у той момэнт ніхто такого уезда яшчэ і не прасіў.

Апрача такого асабіста запрэта енералу Васількоўскаму, які як чалавек с вялікім стажам і імянем, натта не люб палякам і расейскім манархістам латышы на огул адменілі візы на Беларускіх пашпартах. Цяпер па славам консула дзеля таго каб прапусьціць у Латвію беларуса кожны раз у кожным асобным выпадку будзе запрашывацца пазваленьне міністэрства закардоных спраў.

Дыплематычныя вашыя пашпарты так само не прызнаюцца. адным словам справа стаіць так, што нават мяне просто не пусьцяць у Рыгу а будуць раней пытацца пазваленьня міністерства загранічных спраў.

Як бачыце палажэньне цяжкое. Не ведаю ці атрымае за гэто што кольвек Латвія ад Польшчы, но нашай працы пастаўлены вялікія перэшкоды.

Калі гэто так, та нам трэба быць яшчэ цьвердзейшым.

З гэтаго боку трэба карыстацца чым толькі можна, абы толькі не умерці.

Па той самай прычыні, калі не легко трымаць зьвязь з Вамі трэба моцна працаваць тутака і у Фінляндыі, тым спосабам які дзеля нас мажлівы.

Прымаючы гэто пад увагу, мы, я, Чэрэпук і Маркевіч цяпер яшчэ больш просім каб ні было атказано ў назначэнні енерала нашым правомочным дыплематычным прэдстауніком у Фінляндыі а саветнікам полкоуніка Эльвенгрэна ватта здольнаго чалавека добро знаемаго з нацыональнымі рухамі народау. Ен беларус Мінскай губ.

Калі гэто будзе прынято, та трэба напісаць ім дыплематычныя пашпарты і палнамоцствы і паперу Фінляндскаму Міністру закардоных спраў, апрача гэтаго напішэце енералу палнамоцства на право вядзеня перэгаворау с Эстонскім Урадам у справе аказаньня нам дапамогі па прызнанью незалежнасьці Белар. Н.Р. і атводзе тэрыторыі Беларускаму Ураду Расеяй і на огул аказаньня дапамогі нашаму Ураду

Як у Фінляндыі так і тутака у енерала і палкоуніка многа знаемых якія могуць што кольвек зрабіць.

Дзякуючы таму што енерала у латвію не пускаюць да Вас едзе, па фінляндскаму пашпарту, падауца гэтаго лісту Палкоунік Эльвенгрэн. Ен так само у курсе усіх спрау.

Я натта прашу не затрымліваць яго больш аднаго двух дзен. Каб такім чынам даць яму мажлівасьць вярнуцца да маяго ад’езду.

З ім жэ прышлеце мне і усе апошнія інфармацыі.

Канешне нечаго гаварыць аб тым, што спрау аб візах Вы парушыце перэд Латвійскім Урадам, бо такое палажэньне есьць немажліва.

Што тутака робіцца і што трэба рабіць палкоунік у курсе і раскажа.

Ужэ за гэты час як Васількоускі так і падауца ліста палкоунік Эльвенгрэн много прынясьлі карысьці вашай справе тым што інфармавалі усіх інастранцау

Полкоунік Вам перэдасьць што гавораць аб нас у Маскве.

Палкоунік і да Вас едзе на свой кошт. Грошай ен не просіць но будце ласкавы добра яго прымеце і дайце усе паперы якія бы аблегчылі іх работу.

Пазваленьня на мой праезд яшчэ нема. Грошы, якія у нас былі, апрача савецкіх, мы уже праелі і дзеля гэтаго трэба падкрэпленіе нас, Трэба так само аставіць грошы і таму хто застанецца тут. Здаецца усе калі чаго недастае дапоўніць палкоунік.

Цалую усіх Васіль.

Зноскі правіць

  1. бальшавікам
  2. Марк[евіча]
  3. Бадуновай
  4. Марк[евіча]
  5. Васільк[оўскага]
  6. Эльвэнгрэнам
  7. вора[га]мі