Ліст Вацлава Ластоўскага да Міхася Маркевіча (6 чэрвеня 1920)

Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Міхася Маркевіча (Рэвэль)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
6 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 775-776
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 26.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паважаны Таварышу!

Грамадзянін Ладноў выехаў у Парыж у справах першай важнасці і в[1] пільных. Дэлегацыя зложэная с трох асоб павінна праехаць у Маскву і выясьніць на сколькі шчыра з намі гавораць і што ўласціва суляць нам цяпер і ў будучыне. Калі там пастаноўка справы будзе сур’езная, шчырая і рэальная, то для падпісаньня умоў выедзе і гр. Ладноў. Цяпер-жэ прыложыце старэньня, каб магчыма хутчэй дэлегацыя дастала право на ўезд і гаранцыі нетыкальнасці асоб. Васіль і Янка[2] маюць падробные інструкцыі і яны Вас паставяць у курс справы.

Ад Вас прасіў я: 1) Кароткі нарыс Вашай працы у Рэвэлі з абазначэньнем а) як вяліка беларуская калёнія і якога элемэнту яна складаецца, б) ці робіцца якая культурная справа, хто яе вядзе і хто запачаткаваў, в) якія ёсць у Рэвелі культурные і тэхнічные беларускіе сілы годные да дзержаўнай работы?

Затым цісну Вашу руку

Ваш ВЛ…..

Зноскі правіць

  1. в[ельмі]
  2. Захарка і Чарапук