Ліст Зігфрыда Мееровіца да Вацлава Ластоўскага
Ліст міністра замежных справаў Латвіі Зігфрыда Мееровіца (Рыга) да старшыні Рады Народных Міністраў Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Зігфрыд Мееровіц 28 красавіка 1920 году Пераклад: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 733-734 |
Рукапісная копія перакладу Вацлава Ластоўскага з францускай мовы ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 118. |
М-во Загр. С.
28.IV.20
№6379
Рыга.
пацьверджаючы гэтым атрыманьне Вашаго ліста ад 6 красавіка №142 і заключаючае у сабе верыцельную грамату №140 ад 5 красавіка ад новага Ураду Б.Н.Р. с пацьверджэньнем поўнамочый прэдстаўніцтва Вайскова-Дыплёматычнай Місыі пры Урадзе Латвіі, міністр Міжнародных Спраў гэтым мае гонар Вас паведаміць, што ён з вялікім здаволеньнем прыймае да ведама гэто паведамленьне Вашай Эксцэленцыі, што новы Урад Б.Н.Р. заховывае для Латвіі тыеж пачуваньня прыхільнасці, якіе характэрызавалі яго папярэдніка перад Латвіей.
Мэйеровіц
Міністр Загранічных Спраў