Ліст Пётры Крачэўскага да Вацлава Ластоўскага (2 жніўня 1920)

Ліст Пётры Крачэўскага (Бэрлін) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Пётра Крачэўскі
2 жніўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 831-832
Рукапісны арыгінал у Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 314 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Старшыні Рады Народных Міністраў

Шкада, што Вы праз Вэнта нічога апроч драбязгаў не прыслалі. На словах Вэнт казаў, што Вы хутка выезджаеце з Рыгі, а у лісце вызываеце Цвікевіча у Рыгу і мы ня ведаем як быць, но Цвікевіч каб і хацеў зараз выехаць, не можэ, бо німа зусім грошэй.

Тут знаходжусь я, Лявон і Цвік, Галавінскі выехаў у Коўну для інФармацыі. Чэкалі да гэтай пары Ладнова, а яго ні слуху, ні духу, і цяперь знаходзімся у надта дрэнных варунках, а што было у Рыдзе не ведаем і да гэтай пары.

З чэкамі нічога да гэтай пары зрабіць не удалося, бо ніхто нічога даваць не хоча і яшчэ тое-сёе круцім, але надзеі німа.

Аб незалежнасьці тым часам німа чаго і гаварыць у Няметчыне, бо мусі Вам вядома, што бэз Антанты — немцы не могуць і не маюць права нікого ні прызнаваць, чы не прызнаваць.

Прыймаючы усе гэта пад увагу, мы тут і у Коўні прыйшлі да перэконаньня, што трэба ехаць на Бацькаўшчыну і працаваць з бальшевікамі, выгаварыўшы ад іх сабе як можна больш тых правоў, пры якіх такая праца была бы магчымай.

Трэба хучэй даведацца дзе і што зрабіў Базыль, чэкаць далей німа магчымасыці, бо у касі німа ні фэніга.

Катастрофа можэ прыйсьці хучэй, ніж мы думаем.

З погляду палітычнаго і фінансаваго мы да гэтаго часу Баркова лічым афіцыальна прэдстаўніком, хаця усе справы, як былі зданы ім перад адьездам у Рыгу, так і цяперь знаходзяцца у Лявона, з якім Баркоў разам працуе у Місыі.

Адказывайце хучэй, калі маеце, што цікаваго, а калі німа, то трэба падсовывацца бліжэй да сваей граніцы Вільні, чы Горадні.

З шчырай пашанай ПКрэчэўскі