Ліст у Рэдакцыю (Зялёны Дуб)

Ліст у рэдакцыю
Публіцыстыка

1921 год
Крыніца: Часопіс «Раніца», № 10 (19), 17 студня 1922 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ліст у Рэдакцыю.

У некаторых Віленскіх газэтах, як („Беларускія Ведамасьці“ і „Виленское Утро“ зьявіліся стацьці, з мэтай апазорыць нашага любімага баявога важдя Бацьку Булак-Балаховіча. Адразу відаць, што так званы „Саюз абароны Бацькаўшчыны“ зноў пастаўляецца, а жыдоўскі фельетаніста „Додо“ даходзіць прост да нагдасьці. Кепскія жарты яны пачынаюць!

Хто ведае Бацьку не па наслышцы, таго сэрца ня вытрымае, калі якісь бездарны пісака пачне, з прэтэнзыяй на востраўмства зьдекавацца і жартаваць над такім чалавекам, якога паважае і кахае амаля ня ўвесь беларускі народ.

Мы доўга і многа цярпелі, шмат згінула нас не ў баю - ад хвароб, ну, дык гэта ўжо палітыка, ня мне яе судзіць. А сколькі-ж паш Бацька перанёс?! Нарэшці здавалася, што лепшыя часіны надыйшлі, ан тут зноў з пад почы вылазяць уселякія прусакі…

А вы паны „Нацыянальные Камітэты“ „Саюзы абароны“ „Самазваные ўрады Ластоўскага“, вы даўно сябе паказалі. Калі мы клікалі вас да аб‘еднаньня, да стварэньня моцнай сілы, каб дружна ўдарыць на бальшавікоў, што вы нам адказалі? Што пытаюся я ў вас? Вашы вушы ня прызвычайны да арматных стрэлаў, вы трусы—баяліся злажыць сваё жыцьцё за родную Беларусь! Вам патрэбны былі парцфэлі, вы карысталі з кабінэтнай палітыкі, але што-ж вы зрабілі? Ці ня тое, што мы апыніліся за дротам, а вы ў той самы час жылі, як магнаты? Ці ня ў тым вашая заслуга, што адна адзіная армія, ішоўшая на вызваленьне Бацькаўшчыны змушана была ўвайсьці на тарыторыю Польшчы і тут капітуліравацца?!

Добра вы сябе паказалі!

Вы маеце тых сыноў, што пайшлі пад Беларускім Штандарам, які Бацька Булак-Балаховіч, падняў ў Тураве за вольную Беларусь!

Дык слухайце: надыйдзе час, але вас ў свой хаўрус мы ня прымем, калі вы ня зьменіце сваей палітыкі. Да і якая ваша палітыка? Толькі зьбіраецеся і робіце дурные пастановы—адна сьмяхата—не падаваць рукі! Гэта дзіцячая палітыка, палітыка вельмі агранічаных людзей. Але хай ваша рука пры вас і застанецца!

Як бы там ні была — надыдзе час расплаты—таварышы, Ластоўскага, эсэры, судзіць вас будзе беларус.

А мы сьпяём:

„Сьмела ў бой пайдзём
За Беларусь святую,
І, як адзін, пральём
Кроў маладую!
Сьмела ў бой пайдзём
За Беларусь святую:
Усіх зладзеяў паб‘ём
Заразу такую!

Вы шмат растравілі нашыя раны, паглядзім што з гэтага будзе!

Зял. Д.