Маладняк за пяць гадоў (1928)/IX/Юрка Гаўрук

Алесь Гародня Юрка Гаўрук
Манаграфія
Аўтар: Максім Гарэцкі
1928 год
Міхась Гольдбэрг

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юрка Гаўрук. Нарадзіўся 23 красавіка (ст. ст.) 1905 г. ў Слуцку. Сын сталяра. Вучыўся ў гімна ў Слуцку. Скончыў Вышэйшыя літаратурна-мастацкія курсы імя Брусава ў Маскве. Валадае некалькімі эўропэйскімі мовамі. Цяпер — выкладчык беларусазнаўства ў Беларускай дзяржаўнай сельска-гаспадарчай акадэміі ў Горках. Піша вершы, вершаваныя пераклады, апавяданьні, навукова-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі. У 1926 г. вышаў асобнаю кніжкаю яго мастацкі нарыс „Вясковыя рыскі“. У 1928 г. вышаў яго зборнік „Кветкі з чужых палёў“ з перакладамі з Байрона, Шэльлі, Тэньнісона, Лёнгфэло, Уітмэна, Шыльлера, Гётэ, Гейнэ, Кёрнэра, Гюго, Леконт-дэ-Ліля, Бодлера, Вэрлэна, Пэерона, Тор‘е, Петраркі, Кардуччы, Нэгры, Міцкевіча і Бранеўскага.

З яго уласных вершаў асабліва вызначаецца верш „Максім Багдановіч“ („Аршанскі маладняк“, № 6, 1927 г.), дзе шмат мастацкай апісальнасьці і шчыра выказанага пачуцьця.

З яго апавяданьняў вызначаецца ў беларускай літаратуры сатырычная новэля з мяшчанскага жыцьця „У маткі за пазухай“ („Аршанскі маладняк“, № 7, 1928 г.). З крытычна-дасьледчых артыкулаў — „Проблемы таленту“ (аб „Сымоне МузыкуЯкуба Коласа, друк. у „Аршанскім маладняку“, № 6, 1927 г.).