Малітва (Лермантаў/Дарашкевіч)

Малітва
Верш
Аўтар: Міхаіл Лермантаў
Пераклад: Янук Дарашкевіч
Крыніца: Маркотныя зоркі, 2014

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў часіну трудную жыцця,
У смутную пару
Я, бы нявіннае дзіця,
Малітву гавару.
Ёсць сіла дзіўная, як Бог,
У шэпце маладым,
І аддаецца чыста ўздох
Ў грудзях агнём святым.
З душы трывога многіх лет,
Як ноч, як цень, збяжыць,
І сэрца просіцца на свет,
І хочацца любіць.