Мой дом (1946)/Ці дома я

(Пасля перасылкі з Мой дом/Ці дома я)
На ростанях Мой дом
Ці дома я
Аўтар: Якуб Колас
На руінах прошласці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ці дома я, ці я ў паходзе,
Калі адзін, як воўк, брыду, -
У кожнай хвілі і ў прыгодзе
З сабой нясу дум чараду.

За ёю следам сумным ходам
Малюнкі прошласці плывуць,
І так мне жаль іх і так шкода,
Што іх нанова не вярнуць.

На сэрцы горыч вірам хлыне,
Як дождж на голле і камлі:
Мой добры друг, мая святыня
Ляжыць адна ў сырой зямлі!

Развага кажа мне: змірыся,
І твой не так то шлях даўгі,
А сэрца рвецца ў тыя высі,
Дзе сонца значыць берагі.

8/VIII — 1945 г.