Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/81

80. ⁂ Непагодны вечар 81. ⁂ Мы гаворым удвох пры агні ў цышіне
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
82. ⁂ Ўжо пара мне да дому зьбірацца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




81.

∗     ∗

Мы гаворым удвох пры агні ў цішыне.
Рупна фарбай пісанку малюеш ты мне.

Як маркотны твае маладыя гады!
Ты ня знаеш сама, сколькі мела нуды.

Што яна парабіла, ліхая, з табой,
Што зрабіла з душою тваёй маладой.

Бач, які у пісанкі пануры калёр, —
І пануры калёр, і няяркі вузор.

Ці то мнішка старая зрабіла яе?
Пашкадуй ты гады маладыя свае.

Маладое жыцьцё праляціць, прабяжыць, —
Не забудзься вясёлых калёраў зажыць.

1915-16.

Увагі правіць

81. Мы гаворым удвох… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 5). На думку бацькі поэты, верш мог быць навеяны знаёмствам з М. А. К-ай, ялцінскай прыяцелькай поэты па першым яго падарожы ў Крым, і ў пачатковай рэдакцыі мог быць напісаны ў 1909-10 г. г. (гл. ўвагі да в.в. №№ 6 і 18); але Камісія мела гэты верш толькі ў апошняй рэдакцыі 1915-16 г. г., таму і зьмешчаны ён у групе 1915-16 г. г.