Міне зіма...
Аўтар: Алесь Мілюць
1943
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 332

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Міне зіма... Снягі растануць,
Свабодна рэкі пацякуць...
Ізноў дні цёплыя настануць,
І лес і поле ажывуць.

І хоць гудзе яшчэ віхура
І за вакном мароз трашчыць, —
Ўжо хутка з яснае лазуры
Нам сонца гожа заблішчыць...

Усё прабудзіцца, ачнецца,
Далоў адкіне люты сон...
Зноў жыцце творчае пальецца...
О час! Хутчэй прыйшоў бы ён!

16 лютага 1943 г.
Скорычы