На каложы ў Горадні

На Радуніцу На каложы ў Горадні
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 3-4
Дума на полацкім замчышчы
З цыклю «Конадні»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА КАЛОЖЫ Ў ГОРАДНІ.

У час прадаўны,
княгіні апраметнай
багіні Марвы,
быў тут сьвятарны гай.
На клажах з смольных дрэў,
у санях, ці чаўне,
наш прашчую тут гарэў.
Згодам,
падзеяў звыклым ходам,
ў багамільства ўпаўшы сець,
якісь месцовы валадар,
зьбяёдзіў храм.
У сьцены, побач з цэннай
грэцкай плінтай,
паклаў старых багоў аўтар
і прадзедаў сваіх прысок.
Панура зецяць да цяпер,
з амшэлых сьцен,
пустыя жальнікі.
Калі-ж сьвятар ў аўтары запяе, —
у жальніках і вые, і грудзе…
Што значэ гэты разгамон?
Ці то — паган пакайны стогн,
ці мо палайка замагільная,
Пакрыўдна-абурлівая?..


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.