Не ў аднэй толькі нашай душы…
Не ў аднэй толькі нашай душы… Верш Аўтар: Якуб Колас Крыніца: http://yakubkolas.ru/ne-u-adnei-tolki-nashai-dushy |
Не ў аднэй толькі нашай душы
Зерне ёсць хараства —
Аб ім казку складае ў цішы
Колас нівы, трава.
Не ў адным толькі сэрцы людзей
Іскра праўды гарыць —
Аб ёй песню пяе салавей,
Аб ёй рэчка журчыць.
У той песні, шырокай, як свет,
Чутны ветры і гром.
Дык прымі ж ты прывет,
Свет бязмежны, мой дом.