Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка (Блок)
Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка Аўтар: Аляксандр Блок Пераклад: Bennort |
Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка,
Бессэнсоўнасць і цьма святла.
Жыві яшчэ хоць чвэрць стагоддзя —
Усё будзе так. Зыходу няма.
Памрэш — пачнеш зноў спачатку
І як даўней, ўсяму паўтор:
Ноч, ледзяная рабізна канала,
Аптэка, вуліца, ліхтар.