Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/38

37. ⁂ Маркотна я чакаю 37. ⁂ Пад ценьню цёмных ліп
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
39. ⁂ Як толькі закрыю я вочы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




38.

∗     ∗

Пад ценьню цёмных ліп, схаваўшых нашу пару,
Мы йдзем праплёванай дарожкай па бульвару;
Акуркі, шалуха, паперкі пад нагамі, —
Ды ці прыкмечу іх, калі іду я з Вамі?
Праз дымчаты крышталь празрыста-цёмнай ночы
Ідушчых міма нас людзей зіяюць вочы;
У цемні к нам плывуць рубіны папіросаў,
Ліхтарні блеск адкрыў на ліпе россып росаў…
Ах, колькі ёсьць красы цудоўнай поруч з намі,
Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!

1911.

Увагі правіць

38. Пад ценьню цёмных ліп. Верш выдаецца з аўтографу (IV, 8,7). Адносна году напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да в. № 36.

У 10-ым радку з двух розначытаньняў поэты: „узглянуць“ і „глядзець“ прынята Літ. Камісіяю — „глядзець“.