Пастанова Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі №134
Пастанова Народнага Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі ад 27.III.1918 №134 дакумэнт 27 сакавіка 1917 Крыніца: * За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі (For National Independence of Byelorussia): дакументы і матэр’ялы / сабраў і падрыхтаваў І. Касяк; прагледзеў і апрабаваў на друку Р. Астроўскі. — Лёндан, Англія: Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады, 1960 — С. 24. |
У выпаўненьне актаў Спаўняючага Камітэту Рады Усебеларускага Зьезду ад 9-га сакавіка 1918 року аб апавешчаньні Беларускай Народнай Рэспублікі і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 року аб апавешчаньні незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Народны Сэкрэтарыят апавешчае ўсе без вынятку ўрадовые ўстановы краю, што з 9-га сакавіка гэтага року яны зьяўляюцца ўстановамі Беларускай Народнай Рэспублікі і толькі яе іменем павінны выпаўняць сваю працу.
Часовы Старшыня Сэкрэтарыяту Б. Н. Р. — Язэп Варонка
Сэкрэтар Справядлівасьці — Е. Бялевіч
Загадчык справаў Сэкрэтарыяту — Л. Заяц-Зайцаў
М. Менск Беларускі.