Плынуць вятры

Плынуць вятры
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
1861
Крыніца: [1]
Арыгінал на лацінцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Часьць 1-шая

Плынуць ветры ат паўночы,
Засыпаюць снегам вочы;
Гоняць тучы алавяны,
Наносяць азноб паганы.
Тож ня ветры буравыя,
То ж ня тучы снегавыя –
Маскоўска то сіла валіць,
Марозом, вось прыском, смаліць,
Чаго ж яна закіпела?
– У Аршаву поляцела,
С гарматамі, со стрэльбамі,
Чы ваюваць с палякамі?

І
Аршава! маці наша! ты польская сонца!
Лучы тваі, палацы і сельскі аконца,
Вось матчына грудзь, дзетак роўно ўсіх грэюць,
Кароне, Літве, Русі светлосьць роўну сеюць.
Як зорачка ясненька, вось краска прыгожа!
Што з табою зрабілі? на што ты пахожа?
Гдзе твой гоман вясёлы? гдзе голас пявучы?
Над табою стаўпілісь грамавыя тучы...
Глянеш цяпер на цябе – вось у пекле чорна,
Цёмна ў душы – на сэрцу кажнаму ня здорна,
Маўляў, сажай, пакрыта бедна твая ніва,
Чаго ж ты дажылася, маці няшчасліва!

ІІ
На Кракоўскім прэдмесці лік божыя маці
У краскі, агні стройны – вось образ у хаці;
Цудоўная то пані, кажуць добры люде,
Хто яе шчыра просіў, той ласкі дабудзе.
Пад хвігуру стаўпяцца, маўляў куранята,
Пад крылля чуткай маткі: жыды і панята,
Мужычкі, дзеці, старцы, панны і кабеты,
Усі смешаліся і чыняць святыя абеты:
Кажыся, сабраліся дзеткі ў грамадцэ
Памаліцца і дабраноц родненькай даць матцэ.

ІІІ
Чы распаролісь тучы і гразу крававу
Хлынулі с пярунамі на бедну Аршаву
Чы маланка грамадзе вочы выпекае,
Не... то маскаль па своему у месце гуляе –
Бывала ў старыну (дзяды так казалі),
Калі нехрысты зямлю нашу ваявалі,
Усяк бывала, – с дабыткам, хлопцаў і дзяўчаты
Палонілі, штоб выкуп браць за ніх багаты,
Да людзей пры малітве стрэльбай не глумілі,
Вобразы шанавалі, крыжоў не рубілі,
Глядзь жэ маскаль што робіць!.. а ён хрысціянін
Горш здзекуецца ў Польшчы, як ліхі паганін.

IV
Палядзь, чалядка божа, стоя на каленях
Без ружніцы ў атласах, чы ў ліхіх пяленах,
Жыды, паны, мужычкі – ўсі смяшалісь разам,
У адзін голас прэд Маткі гасподняй абразэм,
Спеваюць «Святы Божэ, Святы нясмяртэльны!» –
На перадзе Дабрадзей дзержыць крыж касцельны –
Ні каменьчыка ў руках ніхто не трымае –
А маскаль, вось з-за вугла да ўрага, стрэляе,
Рубіць, коле грамадку – кроў ракою льецца,
Там казак на каню с петлею нясецца,
Гдзе ўпадне чалавек, як сабаку трочыць,
Жыў, чы мёртвы, беднага на замак валочыць,
Голова па каменях гудзе, вось у рогу,
Мазгі брызжуць на палацы, кроў значыць дарогу.

V
Там ідзе бацька з дочкай – то краска прыгожа!
Ледзь пачала расцветаць – вось у пучку рожа –
Куля яе трапіла ў руку – бедна млее,
Бацька з жаласці дочкі падняць не паспее,
Аж чатырох казакоў стралой прыскакалі,
Бедненькую дзіцятку на пятлю узялі.
Бацька да ног паганьцам – крый Бог як галосіць!
Кінуў мяшок з грашыма, дый – «нярушце!» – просіць.
Гдзе там! мяшок паднялі, а бацьку забілі,
Пасьля абоіх разэм у замак паташчылі –
Тут дзетачак маленькіх колюць, там страляюць
Кабет, тутка адзежу чорную здзіраюць,
Далей чысцяць кяшэні – мяшочкі, загаркі,
Вось сваі, на гарэлку грабяць для шынкаркі.


На перадзе грамадкі, што малілася Богу,
У серадзіне ксёндз с крыжам загачыў дарогу,
Ня чураецца смерці – к небу падняў зрэнкі,
Слёзы бараздзяць шчокі, а голас старэнькі
Зноўку вядзе малітву, як абычай кажэ,
Ня зважае на стрэльбы і пікі ўражэ.
Толька як у суседзтва хто ўпадзе з грамады,
Ляўшою крыж моцна іме, правай дае рады,
Штоб на той свет дарогу ўпратаць шчасьліву
На разгрэшэня руку ўжыме літасьціва.

VІІ
Ня марская то ваўна зямлю націскае,
Ня саранча дар божы на полі змятае,
Гэта маскоўскі заступ на канях гарачых.
Усе ў сініх мундзірах у шапках блісьцячых,
С верху шапкі хвост коньскі вецяр развеваець –
Кажон страшэнну шаблю у руцэ трымаець –
Рэжэць, каго папала, наносіць травогу
Меж людзей, што пакойна молюцца там Богу.
Каго ня сваліць шабля, таго топчуць коні.
Найперш ксяндза срубілі, што крыж у д(а)лоні
Трымаў сільнай рукою – ўвесь кроўю абліўся,
Як срублена таполя, к зямлі пахіліўся,
І крыж с нім пахінуўся. Тут падскочыў смелы
Навакоўскі, хваціў крыж – глядзь! – у рубцах цэлы,
Грэшны рукі пасмелі на Бога падняцца:
І той Хрыстом ня паспеў доўга любавацца,
Яго на зем свалілі – палядзь!.. цуд гатовы:
У абароне крыжа стаў чалавек новы,
Жыдок – чулі ж вы гэта, добры хрысціяне?
Тож маскалі горшыя ад жыдоў пагане?
Ляндэ яму прзвішча – у страшэнну пору
Хваціў крыж у обе рукі, падняў яго ў гору,
Калі б добрые людзе бачылі то дзіва,
Богу хіба прыці магла мысць така шчасліва;
Відаць, хацеў, штоб цэлы с(в)ят падзваваўся,
Што маскаль ат нехрыста горшым паказаўся.
Застрэлілі і яго – упаў – да лік божы
Накрыў сабой – па сьмерці штоб быць на старожы.

VІІІ
Так маскалі гулялі па беднай Аршаве.
За што ж яны рэзалі людзей – у якой справе
Народ ім правініўся? за што хрысціянскі
Цар вялеў здзекавацца, вось турак паганьскі?
Паляк то першы сільна пачаў наклікацца,
Што, бач, пара мужычку з вольнасцю спазнацца,
І як Гасподзь за людзей на крыж атдаў рукі,
Паляк за нас ахвотно прыняў страшны мукі,
За нас церпіць крыж паньскі – за веру, свабоду.
Расказаць папытаю вам таку прыгоду.

Часьць 2-я

Як паслаўся
Так праспаўся!
– Круці ня вярці,
А трэба ўмярці!

Назад таму дзесяць лет,
Загневаўся цэлы свет
На Маскоўскага Цара,
Што ён вельмі пышны стаў,
Усім пад нос панам ківаў,
Тож уняць яго пара!
Пранцузоў Цар Напалён
Крыкнуў на сваіх «гулён»!
Машыр Турку памагаць!
С німжэ замарскі паны,
Што іх клічуць брытаны –
Пашлі Маскву ваюваць.
Цар Маскоўскі аж пацеў,
Сваго войска ня жалеў.
Гдзеж дурному вясці бой?
Ідзі лепш лапці пляці,
За дур жыцём заплаці,
Потрас, брат, мяшок свой!
По нім сын головорэз
На трон маскоўскі узлез,
Стаў кланяцца пранцузу
«Муй лебедзька дарагі!
Прабач бацькавы грэхі,
Што хочэш, усё зраблю!»
І сабраліся стары
Са ўсіх земель пісары,
Пашлі міру вясьці лад;
Нуж маскалю дапякаць,
Нуж пальцамі пад нос ківаць.
Ой не вельмі быў ён рад!
Найперш стаў казаць пранцуз,
Надуўшыся, як гарбуз –
Рукой грозіць, кулаком,
Аж затросся маскалюк,
Вось асінавы лісток,
Валасы аж сталі дыбам.
«Уся ваша чыноўна знаць,
Звыкла народ абдзіраць,
Які ж ваш закон да суд?
Хто мае грошы, той праў,
Хоць абдзіраў, хаця краў,
Чэсьць ваша – гной, то бруд».