Прадказанне (Лермантаў)

Прадказанне
Вершы
Аўтар: Міхаіл Лермантаў
1830
Арыгінальная назва: Предсказание
Пераклад: Андрэй Ушакоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ПРАДКАЗАННЕ


Прыдзе Расіі чорная пара,
Калі карона упадзе цара,
Забудзе чэрнь к яму сваю любоў
І ежа многіх будзе смерць і кроў;
Калі дзяцей, калі нявінных жон
Не абароніць звергнуты закон;
Калі чума ад тухлых мерцвякоў
Пачне блукаць паміж гнілых двароў,
Каб хусткаю з хацінак выклікаць,
І стане голад бедны край знішчаць;
І зарава асвеціць хвалі рэк:
Прыдзе ў той дзень магутны чалавек,
Тады ты зразумееш — для чаго
Булатны нож быў у руцэ яго.
І гора для цябе! — Твой плач, твой скон
Тады палічыць толькі смешным ён.
І ўсё ў ім будзе жахам, чорным злом,
Як плашч яго з узвышаным чалом.


1830