78. ⁂ Сьцюжа, мрок 79. ⁂ Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
80. ⁂ Непагодны вечар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




79.

∗     ∗

Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.
Моладасьць плыне, а сьледу няма ніякога.
Эт, і чаму-ж нагадала суворую Парку
Нітку мне прасьці гатунку такога благога.

Ціха гудзіць і пяе у яе верацёнца,
Цягнецца, цягнецца доўгая, шэрая нітка;
Цягнуцца шэрыя дні без прасьвету, бяз сонца,
І не пабачыш, здаецца, ні шчасьця, ні ўжытку.

Хоць-бы ты чорную, толькі-б ня шэрую прала,
Гора жадаў-бы, ды толькі каб поўную чарку;
Але і гора такога пазнаў я замала.
Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.

1915-16.

Увагі правіць

79. Прыдзецца, бачу… Верш выдаецца з аўтографу (п. XI, № 8, ст. 1). Адрыўкі яго знаходзяцца ў папцы № 8, ст. 13. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да в. гэтага разьдзелу № 71.