Старонка:Адвечная песьня.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

Усё ладам, і с парадам,
І пастаўлена парой.

Кругом шчыра, сала, сыраў—
Хоць ты сьліну палыкай,
Тоўста, густа хлеба лустаў—
А пірог! а каравай!

Дзеўкі с твары, як бы ў жары,
Як бы сонцэ касьнікі,
Ну, а мальцы—ліжы пальцы!
Вот яны! вот дзяцюкі!

Не нарокам, бокам-скокам,
Не гулялі так даўно.
Гон-ля! сваце, паскакаці!
Ну вясельле! ну яно!

Малады.

Хто вясёлы, хоць і ў горы,
Таму слава, таму чэсьць!
Чым багата, рада хата,
Не жалейце піць і есьць!

(Да маладой).

Ты, сястрыца, дось смуціцца
Уздыханьне ў кут пашлі,
Еш, лябёдка, запі водкай,
Душу песьняй весялі!

Кончым зараз гэты галас,
Гульня пойдзе за нішто;
Зажывём мы па сваёму,
Як ніколі, як ніхто.

Маладая.

Гуляй, мілы, колькі сілы!
Не ўважай нуды маей: