што палітыка міністэрства па беларускім справам у Ліцьве, сьведчыць аб тым, што ліцьвіны маюць уласныя зданьні, непадобныя да зданьняў саміх беларусаў.
На гэтых кароткіх увагах хацелася затрымацца, каб паказаць, што ў сучасных умовах так далёка нам яшчэ да запеўненьня грамадзянскай творчасьці шляхам аднэй палітычнай працы. Ясна, што пад чужацкім панаваньнем мы, як і іншыя, здаровыя народы, ахвярованы на паўстаньне, або на дэгэнэрацыю. Але і сучасная палітычная дзейнасьць у кірунку незалежнасьці, падгрунтованая на захапленьні ўлады палітычна-клясавымі органамі, мала можа здаволіць сумленнага чалавека. Яна не дасягне ўсё роўна забесьпячэньня грамадзкае самадзейнасьці і можа выклікаць новую роспач і нездаваленьне.
Нашы прарокі-песьняры, мусіць, марылі аб сапраўдна вольным жыцьці ў сваіх несьмяротных абразох:
„І будзе ўнукаў панаваньне |
аб праўдзівай незалежнасьці, вольнасьці духу:
„Прыдзе к нам воля святая чаканая“ |
бо гэтыя пранікаючыя словы ня могуць адносіцца да куртатай палітычнай незалеж-