Старонка:Адозва Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная
Таварышы!

Даліока, даліока, за тысячы миліоў ад нас, у чужых краіох, нам зусим незнаіомых, началася страшная вайна. Хто яе вядзе? З аднаго боку цар расейски, з другога Японь. А чаго яны ваююць? А таго, што цар хочэ забраць больш чужой зямли пад сябе, дзля таго, каб яго чыноўники магли глумиць и абдзираць людзей. Цар вядзе вайну на карысць багатым, а не нам, бо тольки яны праз гэту вайну збагацеюць. Бо, бачыце, братки, што гэта вайна вядзецца, каб добра жылося цару, яго чыноўникам и багачам. Дзля их гэта вайна патрэбна, для их будзе карысць, як пабьюць японцаў.

Але паглядзимо, братки, чы сваю гэта кроў яны праливаюць, чы яны идуць там даліока, з стрэльбами ў руках, чы міорзнуць там на холадзе, чы умираюць з голоду, чы на гэту вайну грошы з сваей кишэни даюць? Не, братки! Не яны міорзнуць, умираюць з голоду, гинуць ў баю, не яны даюць грошы, крывавым потам дабытые. Робиць гэта ўсіо наш брат, што усюды на цара працуе. Наша ўсіо гэта праца, нашы браты, нашы сыны кидаюць дзяцей, гинуць на вайне. Мы плацим падатки ў казну, а цар за гэтые грошы ваюе. А нам з гэтага ниякой карысци.

Тольки яны, нашы глумицели, будуць мець з гэтага карысць и славу, а нам вайна прынясе голад и здзек и бяду.

А што чакае нашых братоў? Салдатаў пасылаюць туды на смерць. У Манджурыи яныж пагинуць. Их адсылаюць не ў людзких вагонах, а як якую свинину у халодных, не паленых, без ціоплай апратки. Багата людзей адмарозила руки и ноги, а то и змерзла на смерць. На адной станци агледзели два вагоны змерзлых на косць салдатаў. У Манджурыи, што маскали зваевали и спуставали, няма чаго есци, няма гдзе жыць салдатам. Бедные галодные мусяць начаваць у поли на вяликам марози.

А за тое, што нашы сыны и браты гинуць гдзесци даліока, даліока ад голаду, холаду и куляў японцаў, мы яще даем грошы. А усе грошы гэтые з нашых падаткаў и налогаў и складкаў. Мала таго. Прыказуюць ящэ малицца ў касціолах ци церквах каб цар з сваими слугами пабиў Японь.

Ось, братки, што для нас вайна и якую долю нам гатуе цар. Якиж іон нам бацька, якиж іон апекун.

Іон и яго чыноўники добра знаюць, што народ не таки ўжо дурны, каб з яго можна была выциснуць апошнюю каплю поту и гнаць яго на сьмерць. Добра іон ведае, што серэд нас ціомных ўжо іосць бойкіе людзи, што хочуць выбицца з пад яго пановання, скинуць цяжкіе путы и убачыць слабоду.

Баицца цар и яго казна, што нутрэнніе вораги, ухапиўшы час вайны, запрабуюць скинуць путы, чы хоця отпусциць крыху. И каб упилнаваць нутрэнняга ворага, дае іон мильон васемсот тысячоў рубліоў на новые стады жандармаў и шпегаў.

Таварышы! Тые нутрэнние вораги гэта мы найбольш, мы працавиты народ ў Польщы, Литве, ў нашай Белай Руси й Латышскай Зямли. Наши край больш за других циснуць царавы чыноўники, цисне царава казна. Мы дзеци зваеванай праз цара зямли, на нашы патрэбы и карысци казна не гледзиць николи; засудзили нас на звод и опошнюю згубу. Усіо што нашае — мова, вера, звычай идзе на здзек. З нас казна найбольше дзярэ падаткаў, нашые браты йдуць на страшные месцы, на смерць даліока од бацькаўщыны. На нас наперш звалицца цежарына вайны за тое и нас царава казна найбольш баицца.

Часу той войны яна мусиць натужаць ўсе силы, каб тольки зваеваць. Змогуць яе — гэта ничого, што адбяруць кусок крадзёнай зямли. Горш, што нихто шанаваць яе не будзе у яеж краю. Тады пачне гинуць, а мо’ и зусим згине царава гнибенне. Мы и дзля нашага дабра и дзля дабра расейскаго працавитага народу жадаем, каб Японь зваевала ў той вайне, каб змагла цара.

А мы, таварышы, мусим даць пазнаць працавитаму народу яго политычнае палаженне у нашых краіох, мусим старацца, каб серэд нас дурных бараноў было, чым найменш, а людзей, гатовых дапытацца самым свайго права — чым найбольш. Мусим цяпер, часу хлапот, часу войны, выгадаваць для казны нутрэнних ворагаў, хай тые хлапоты яшэ горшые будуць. И ближша будзе минуцина нашай слабоды од царавай няволи.

Да работы, таварышы!

Сябруйма ўсе, мацуймася супольне з гнибеннем и здзирствам.

Беларуска Революцыйна Грамада. Литоўска Соцыальдемократычна Партыя.

Польска Партыя Соцыалистычна. Латышска Соцыальдемокрацыя.