Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/1

Гэта старонка была вычытаная

Ад кастрычніка 1917 г. да лютага 1918 г.

(Да гісторыі Савецкае Беларусі).

Ж . З . Х.

III.

К моманту Кастрычнікаўскай рэволюцыі ўсе абставіны надворна­га і ўнутранага характару былі за тое, каб беларускі рэволюцыйны рух прымаў нахіл улева. Пецярбурская гарадзкая і районныя організацыі Беларускай Соцыялістычнай Грамады амаль што канчаткова вы­зваліліся ад правых, з дадаткам народніцкай ідэялёгіі, элемэнтаў. Част­каю самі яны пакінулі Грамаду, часткаю апошняя паказала ім дарогу ад сябе.

Трэйці зьезд Бел. Соц. Грамады 14—25 кастрычніка ў Менску, выявіўшы скрытныя адзнакі ідэялёгічнай раздвойнасьці, якая жыла ў ёй, пакінуў па сабе новы Цэнтральны комітэт з 12 асоб. Сярод гэтых 12 сябраў комітэту, якія мусілі застацца ў Менску, толькі двое былі ле­вага кірунку, а дзесяць—правага.

Гэтыя выбары ў Цэнтральны Комітэт Бел. Соц. Грамады былі адказам яе згоднічых элемэнтаў на рэзкую лявізну прадстаўнікоў ад не­каторых організацыяў на IIІ зьезьдзе і на сэсіі рады організацый і пар­тыяў, (15—20), тут таксама заадно ўлічыліся ім і ўсе іншыя „грахі" організацыйныя, якіх асабліва многа налічалі згоднікі за пецярбурскімі і бабруйскай організацыямі Грамады. Тым болей, што гэтыя грахі „ле­вакоў" выразна кідаліся ў вочы правым-грамадаўцам, якія бачылі рэчы скрозь ружовы туман нацыянальнага экстазу. Бурнасьць сэсіі Рады, пасяджэньне якой адмеціла магутны ўздым беларускага нацыянальна-рэволюцыйнага руху ў вайсковых часьцях усіх фронтаў, многалікі пры­езд прадстаўнікоў вайсковых на зьезд беларус. вайсковых заходняга фронту, замацаваньне нацыянальна-рэволюцыйнага руху, наогул,—заць­міла „вузкія і сухія" пытаньні соцыялістычнай програмы. Усё гэта на­ меры, „дробныя і блазныя" пецярбуржцаў і бабруйчан, якія ўвесь час нясупынна хіляцца ўлева. Прыкладамі чутага ўхілу былі: інцындэнт прадстаўніка бабруйскай організацыі бел. Соц. Грамады тав. Ш. на пасяджэньні сэсіі Рады і протэст прадстаўніка Пецярбускай Гарадзкой Організацыі Бел.Соц. Грамады проціў пасылкі ў Раду Народаў у Кіе­ве прадстаўнікаў ад беларускай буржуазіі. Тут-жа, побач, чытаўся і паўсюжыўся ліст старшыні Маскоўскае Організацыі А. Бурбіса да Мен­скай Організацыі, каб тая протэставала супроціў намеру Пецярбурга й Організацыі на выбарах у Ўстаноўчы Сойм блёкавацца з інтэрнацыялістымі. У сваім лісьце ад Маскоўскай Організацыі Бел. Соц. Грамады А. Бурбіс пісаў:[1] „Прачытаўшы ў № 479 ад 13/Х г. г. „Дело Народа"

  1. Ліст ад 15 кастрычніка.