Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

паведамленьне, што „Цэнтр. Комітэт" (лапкі А. Бурбіса Ж. Х. З.) Б. С. Г. пастанавіў блёкавацца з „інтэрнацыяналістамі" (лапкі А. Бурбіса Ж. Х. З.), я, ведаючы, што Маскоўскі Комітэт Б. С. Г., як і ўся „Б. С. Г." (лапкі А. Бурбіса. Ж. Х. З.) стаяць зусім на іншым становішчы—пра­паную Менскай Організацыі паведаміць Маскоўскі Комітэт, ці і Менс­кая Організацыя згаджаецца з Петраградзкай, а калі не, дык ці заяві­ла свой протэст. Справа гэта ставіцца на абгавор Маскоўскай Органі­зацыі, пасьля чаго яна апублікуе, што Петраградзкая арганізацыя нічога больш ня мае са старой Бел. Соц. Грамадой[1], а калі Вы згаджаецеся з Петраградзкай, дык таксама і з Вамі. Чакаю адказу без правалокі.

Прадсядацель Маскоўскага Комітэту Бел. Соц. Грамады Ал. Бурбіс".

Прыведзеныя прычыны і наогул уплывы Петраграду на палявень­не беларускага рэволюцыйна-соцыялістычнага руху паводлуг ухілу ўле­ва агульна расійскай рэволюцыі, ясна казалі правай большасьці дэле­гатаў зьезду Бел. Сац. Грамады, што цэнтр Грамады мусіць застацца ў Менску. З пункту гледжаньня найбольшага ўплыву Грамады на на­цыянальны беларускі рух, які натуральна імкнуўся ў Менск, рашэньне гэта было правіловым. Аднак правыя грамадаўцы менш усяго лічылі­ся з гэтым. Галоўным мотывам пераносу Цэнтральнага Комітэту Бел. Соц. Грамады ў Менск былі мотывы сяродпартыйныя: Петраградзкія організацыі ня мелі „нічога супольнага са старою Б. С. Г.“, традыцыі якое застаўлялі прымаць пад сваё ўлоньне агульнабеларускі рух. Самазапэўненьне ў адналітнасьць па соцыяльнаму складу беларускага на­роду, прыўнесенае ў першыя часы ўзросту беларускага нацыянальнага руху з народніцкай ідэалёгіяй, аставалася ў большасьці грамадаўцаў да самага Кастрычніка. Ня гледзячы на многія прыклады, якія паказалі абмылковасьць гэтага, засьведчыўшы выразную тэндэнцыю з боку шляхецка-буржуйнай інтэлігэнцыі і розных выпадковых спадарожнікаў вы­карыстаць беларускі рух для сваіх мэтаў, нягледзячы на многія пры­клады, яны не расталіся з гэтай сваёй думкай. І згодна ёй павялі да­лейшую політыку.

Правёўшы ў Цэнтральны Комітэту ліку 12 асоб прадстаўніка Петраградзкай Гарадзкой Організацыі (завочна), тут-жа большасьць зьезду адумалася, што зрабіла „нетактычнасьць", ад якое можа не паздаровіцца ў далейшым, і пасьпяшыла яе паправіць наступнай рэзолюцыей:

„З прычыны таго, што наконт Ж. ёсьць сумненьне, што ён можа выйсьці з партыі (?)—даць мажлівасьць Цэнт. Комітэту залічыць у свой склад Ж. пасьля атрыманьня ад яго вестак наконт свайго намеру; пры гэтым, у выпадку выйсьця Ж., уступіць у Ц. К. тав. Ласко ў якасьці кандыдата".

Гэтая перасьцярога ў адносінах аховы новага Ц. К. Бел. Соц. Грамады ад левага элемэнту была зусім дарэмнай: нельга было захаваць цэлым тое, у чым праз даўгі час ужо адмяняліся шчыліны. Назаўтра-ж пасьля зьезду Пецярбурская Арганізацыя кінула глядзець на Менск тым вокам, якім глядзела дагэтуль. Перад ёю адчыняліся іншыя шляхі ў далейшым змаганьні ў галінах нацыянальнага пытаньня. Гэтыя шляхі акрэсьліваў агонь Кастрычнікаўскай Рэволюцыі, якраз су­паўшы з днём заканчэньня ІІІ Зьезду Бел. Соц. Грамады. У Кастрыч

  1. Гэты ліст сябра старой (да рэволюцыі 1917 г,) Бел. Соц. Грамады лішні раз сьведчыць, што Пецярбурскія організацыі Бел. Соц. Грамады былі з іншым політычным кірункам чымся другія організацыі яе.