Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

нікаўскім паўстаньні чынны ўдзел прыняла Нараўская районная організацыя, якая гэтым палажыла канчатковую мяжу падзелу між згодні­цкім элемэнтам сярод беларускіх соцыялістых і іх рэволюцыйным крылом. Гэтая акцыя работніцка-пролетарскай часткі Бел. Сац. Грамады была больш, чым акцыяй прызнаньня Савецкага ладу — гэта быў першы крок да організацыі тае савецка-комуністычнае ідэялёгіі, якая прывяла праз організацыю Беларускай Соцыял-Дэмократычнай Рабочай Партыі баль­шавікоў да залажэньньня Беларускай Соцыялістычнай Савецкай Рэс­публікі. Праўда, у той час крок Нараўскае організацыі і асобных саябраў з другіх районых організацыяў, паказаны ўдзелам у актыўнай чыннасьці Кастрычнікаўскай рэволюцыі, быў залевым і для Пецярбур­скае Гарадзкое Організацыі Грамады. Апошняя, парваўшы з правымі організацыямі ў Менску, зразу яшчэ не магла зрабіць пераскоку да бальшавікоў. Гэта было-бы ненатуральным ды па зьместу маламажлівым. Гісторыя разьвіцьця беларускага рэволюцыйнага руху прадназначыла яму пэўны паступовы ход да прадзельных рубяжоў на праця­гу выкрэсьленага тэрміну. Левая частка Бел. Сац. Грамады, як-бы сьвя­дома прытрымлівалася гэтага закону. І таму 25 кастрычніка, пакуль, не захапіла яе цалкам і на Кастрычнікаўскую рэволюцыю Пецярбур­ская Гарадзкая Організацыя адказала гэткай рэзолюцыяй, прынятай на сходзе ад 4 лістапада: «Рэволюцыя, зробленая бальшавікамі 25 кастрычніка, ёсьць скутак політыкі коаліцыйнай улады. Бел. Сац. Грамада (разумеюцца левыя яе элемэнты Ж. Х. З.), пасьля першага крызісу ў часовым правіцельстве стала на пунт гледжаньня абароны лёзунгу „ад­народнага содыялістычнага правіцельства", якое-бы адно магло мець пад сабою цьвёрдую глебу. Гэта правіцельства, апіраючыся на прыхіль­насьць усёй дэмократыі, магло-б прывясьці краіну да міру і Ўстаноўча­га Сойму. Гэты пунт гледжаньня Бел. Соц. Грамада бараніла і ў сваёй дэклярацыі на Дэмократычнай нарадзе і прытрымліваецца апошняй і ў сучасны момант. Не паглыбляючыся ў ацэнку зробленай бальшавіка­мі рэволюцыі, Бел. Соц. Грамада бачыць выйсьце з сучаснага стано­вішча ў стварэньні адзінае соцыялістычнае ўлады (ад бальшавікаў да меншавікаў), якая і павінна прывясьці краіну да міру, а рэволюцыю да заховы. Абедзьве варожыя стараны дзеля інтарэсаў дэмократыі пры­ зываюцца да максымальных організацыйных уступак[1]".

Як відаць, рэзолюцыя носіць на сабе адбітак прымірэнчага тону, якім гаварылі ў той час інтэрнацыяналістыя і вядомы «Вікжэль». Аднак думкі, праведзеныя ў ёй, ня гледзячы на некаторую опортуністычнасьць, ня чужыя тады і многім адзінкам з бальшавіцкай партыі, наагул ішлі далёка ў бок прымірэньня з Кастрычнікаўскай рэволюцыяй. Чынны ўдзел у паўстаньні, які прыняла Нараўская організацыя, яе хуткае пе­райменаваньне ў Беларускую Соцыял-Дэмократычную Рабочую Пар­тыю бальшавікоў, пасылка прадстаўніка ў бальшавіцкі Петраградзкі Савет Рабочых і Салдацкіх дэпутатаў[2] ня толькі ня выклікалі нара­каньняў з боку Цэнтральнай Гарадзкой Організацыі Грамады, а сустра­каліся з прыемнасьцю. А гэта, з свайго боку, давала магчымасьць падтрымліваць цесныя зносіны паміж абедзьвюма гэтымі беларускімі ор­ганізацыямі.

  1. Пратаколы сходу Петраградзкай Організацыі Бел. Сац. Грамады. Архіў Бел. Соц. Грамады.
  2. Левая Бел. Соц. Грамада таксама мела свайго прадстаўніка ў Пецярбурскім Савеце Рабочых і Салдацкіх дэпутатаў пасьля Кастрычнікаўскай рэволюцыі.