Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

II.

Павінна быць ведама, што перавоз па вадзе караблямі танейшы ад перавозу чыгункай, ці коньмі. На адзін карабель зьмясціць можна тавару столькі, сколькі дзесяць паяздоў чуць павязуць. Значыцца, адным заходам робіцца, дастаўка аж за дзесяць паяздоў, і шмат скарэй, чымся паяздамі, і па танейшай дарозе — бо на вадзе, ня трэба рэяк класьці, і мастоў рабіць, і горы знасіць ці лагчыны засыпаць—на ўсё гэта ня трэба, кошту панасіць. Вось і таней, і скарэй, і бяспячней, адным словам: выгаднейшы перавоз вадой ад іншых дарог. Вось дзеля гэтага карысна мець бераг мора дагодны для прыстанішча караблёў. А як вядома бераг праз вольнае мора гранічыцца з берагамі ўсяго сьвету, што даець вольны доступ да суседзяў блізкіх і далёкіх. Выгаду—мець добры бераг мора—разумныя людзі даўна пазналі. Затое ніраз гасударствы калацілася за доступ да мора і дабіваліся мора вайной, як гэта рабіў