Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

дружбе нашай ад Чорнага мора да Бальтыцкага — ад мора да мора — наша сяброўства з Украінай і з Літвой ды з Латвіяй даець нам найбольшыя выгады, даець нам можнасьць мець усё-чыста, што толькі ад людзей мець патрабуем. Ніякая іншая комбінацыя, з іншай кумпаніяй сяброўства не даець беларусам столькі выгад, сколькі гэна сяброўства з Украінай і з Літвой ды з Латвіяй. Не здарма, значыцца, беларусы горнуцца да гэтай дружбы, сябруюцца з Літвінамі, шукаюць сяброўства з Латышамі, стараюцца дабіцца вольнага дзяржаўнага жыцьця сваей бацькаўшчыне Беларусі і шчыра дапамагаюць таго-ж самага дабіцца і для Украіны.

∗          ∗

III.

Ад Бальтыцкага мора—ад Рыгі, Лібавы, Мэмэля, — і да Чорнага мора — да Адэсы, Мікалаява, — на паласе сухапуці месьцюцца народы: латыскі, літоўскі, беларускі і украінскі; зусім у бок ад іх, на захад,—народ польскі, а на ўсход—народ