Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

вялікароскі. І як ведама, з Вялікаросіі да гэных мораў дарога простая толькі праз Украіну, або праз Беларусь і Літву, ці праз Латвію. А з Польшчы свая дарога да Бальтыцкага мора праз Гданьск, і да Чорнага мора праз Румынію на Констанцу. Гонючыся за чужымі абшарамі зямлі на Беларусі і на Ўкраіне, ўбіўшыся як скула ў бок клінам паміж Беларусяй і Літвой ад Беластока, Брест-Літоўска і Пінска аж да Дзісны і Дзьвінска, цяпер Польшчы досіць гэтага, каб падавіцца, але—як кажуць людзі—большым куском лягчэй падавіцца, дык і Польшчы мала яшчэ заграбленага і яна масьціцца узсесьці на Літву, бо пасьля захвата беларускага кліна ёй адгэтуль з беларускім дабром найбліжэйшая дарога заграніцу праз Літву. Ня было-б такога вялікага дзіва з гвалту Польшчы, каб сюды ішла дарога з самой Польшчы, але-ж каб мець да гэтай дарогі прычэпку, дык яна перш пака пад воляй беларусаў, захапіўшы ў іх клін зямлі, праз паноў-шляхтуноў, якія тут і запанавалі над сялянамі—беларусамі, азяўшы ў свае рукі ўладу ў паліцыі, ў па казёных канцылярыях як чыноўнікі, і як начальнікі. Згвалтаваўшы