Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

волю беларусаў і пакуль-што бяз вялікага для сябе страху, відаць ні на вялікі страх лічуць палякі кінуўшыся заграбсьці Літву. Лапчывасьць польскай шляхты так бяздонна, іх шляхоцкая натура так праніктнута панствам: панаваць над мужыкамі і над слабейшымі, — што з іх боку, як і ад бальшавікоў, роўна спадзявацца можна ўсякай авантуры і гвалту. Добра відзючы, што польскай палітыкай у нашым краю кіруюць толькі паны-шляхта, добра пазнаўшы панскую ласку і розум кароткі за даўнейшых і за цяперашніх часаў,—німа дзіва, што і беларусы і літвіны як мага працівюцца паддавацца польска-панскай-шляхоцкай сіле… І гэта будзіць да таго часу аж пакуль паны-шляхта адстануць прыставаць да беларускага народу і да літоўскага — з сваей польскай апекай. З польскім народам дружбу завясьці можна будзе тады, калі ён перастаніць скуваць на нас сваё войска і калі сам недапусьціцца, каб паны-шляхта скувалі яго на нас. Народы могуць і павінны згаварывацца па добрай волі і бяз ваеннага гвалту. Калі-ж палякі дявераюць больш ваеннай сіле як праву і справядлівасьці, дык ведама, на яе і