Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

павінны пакладацца, а там паглядзім што пераможыць: ці польская куля ці дух беларускага і літоўскага народу. Бальшавікі ў Расеі, вун як храбацца сілай, вун як папісываюцца гвалтам і пострахамі — аж да турмы, аж да загубы за непаслушнасьць і непакорнасьць іхняй уладзе, а й то спакою утрымаць ня могуць і нет-ведама ці абароняцца ад неспакою і ці утрымаюцца пры сіле. Калі-ж Польша спадзяецца папісацца горшым рэжымам ад бальшавіцкага, дык і то нет-ведама ці загубіць непакорных і ці прысьмірэюць нездаволеныя; скарэй будзе тое, што ад нязноснага рэжыму скарэй помста выбухніць, скарэй выбухнуць паўстаньні, скарэй завядуцца героі за народнае вызваленьня з-пад чужога панаваньня. Як вядома, пад уціскам народ бяднеіць, але нацыянальны дух тым больш прабіваецца і гартуецца, чым больш крыўды зносіць народ. За астатнія часы нацыянальная сьвядомасьць пашырылася скрось па Беларусі, чаго ні-так скора ўдалося-б дабіцца агітацыяй за нацыянальны рух, але таму дапамаглі наезныя начальнікі і прывазныя чужыя парадкі, добра даўшыяся ў знакі беларускаму народу, так як і