Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

амбона касьцельная—для палякаў—праз ксяндзоў дасталася і за зьнявагу польскай палітыкай касьцёла і амбоны — народ яшчэ суд знойдзіць. Гэтым і ўдаецца польскай сіле яшчэ утрымлівацца на Беларусі, што польскія ксяндзы народ за ей цягнуць; але за ксяндзамі народ відзіць лапчывых паноў-шляхтуноў цэлую араву, так што не надаўга ксяндзоўскай павагі хваціць уцягваць народ пад польска-панскую апеку і ласку. Апроч „шляхэтнай польскай мовы“ карыснага дабра даць Польшча нічога не маіць. Усё, што з вялікім трудом дастаецца на Беларусь з Польшчы, дык гэта найбольш чужое з заграніцы прывазное, што беларусы і самі проста з заграніцы атрымаць могуць бяз варшаўскіх перакупшчыкаў. Тое-ж сваё, што у Польшчы знайдзіцца з багацьця краёвага, дык Польшчы самой больш патрэбна чымся яна выцягнуць з зямлі можыць, так што невядомыя лішкі беларусаў не здаволюць, хоць паляком і паквапна, прынамся у цяперашні галодны час, кінуць на Беларусь патрэбных рэчы (жалеза, карасіны, солі і інш.), за каторыя можна было-б сьцягнуць з беларусаў вялікія грошы і пахваліцца — што