Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

і праз Польшчу мець можна. Але самае страшное для беларусаў—дык гэта апека польская над беларускай зямелькай. Што мае быць вырашана і які будзе распарадак з зямлёй на Беларусі, гэта залежыць ад Варшаўскага Сэйму, які ўжо закон зямельны вырашыў без беларусаў. Але каб і належылі беларусы ў Варшаўскім Сэйме да суда над зямлёй, дык усё роўна верх астаецца за палякамі бо іх у Сэйме больш. Ось той распарадак зямлёй, які можыць быць па іх польскай волі і бяз нашай, тое нешчасьце, што законы пойдуць не па нашай мысьлі, а па іхняй хітрасьці,—гэта нас раз’едніць аж да таго часу, пакуль беларусы ні здабудуцца на сілу і на права—распараджацца сваей зямелькай і сваей воляй па самімі сабе уложаных законах, гэта значыцца — у Вольнай і Незалежнай Беларускай Народнай Рэспубліцы.

IV—1921.