Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

I.

Хто ня пры моры—тым ад усіх горы, так кажыцца пра тыя дзяржавы, якія не прыпіраюцца да мора, а значыцца—не гранічуцца з вялікім сьветам, бо мора даходзіць да ўсіх граніц сьвету і даець магчымасьць стыкацца проста з найбольшымі дзяржавамі ўсяго сьвету. Прыстанішча для караблёў пры берагу сваей дзяржавы сьцягніць сюды ўсё, што каму трэба ад людзей далёкіх і ад нас людзям далёкім. У людзей німа лесу дык мы ім даём, а ў нас німа карасіны дык яны нам даюць; у іх німа лёну дык мы ім даём, а ў нас німа жалеза дык яны нам даюць; у іх німа шарсьціньня дык мы ім даём, а ў нас німа солі дык яны нам даюць; у іх німа яек дык мы ім даём, а ў нас німа цукру дык яны нам. даюць; у іх німа пянькі дык мы ім даём; у іх німа грыбоў