Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

дык мы ім даём; у іх німа ягад дык мы ім даём; у іх ніхват масла ці дабра якага дык мы ім даём, а яны нам даюць тое чаго у нас ністаець: гарбаты, ці ваты, ці віна, ці якой прыкрасы. Не задарма пэўна-ж абдзеляць адны другіх прыходзіцца: яны з нас грошы бяруць за іхнія тавары; а з іх грошы бяром за нашы тавары; і каб мы ня мелі чаго каму прадаць і раздабыць грошы дык не маглі-б нічога ніадкога купіць. Значыцца—калі будзем мець зашто купіць і калі будзем мець вялікі сьвет даступным да нашага берагу дык пасулюць і здалёку павязуць нам усяго-чыста, абытолькі мы хацелі купляць; а мы будзем выбіраць — што нам лепш падабаецца ці што нам таней ўступаецца; Ведама, гэтак рабіць можам толькі тады, калі ад нашай волі будзе залежыць распараджацца нашым дабром і нашымі закупкамі. Ну і ведама—ня зможам а ні прадаць з выгадай а ні купіць па мысьлі, калі граніца із вялікім сьветам будзе пад чужым дазорам, як гэта ёсьць цяпер. Маем таму ўжо добрую навуку. Вось, пад дыктатарствам польскага служкі пана Жэлігоўскага Віленшчына корміцца чорнай сольлю (польскай), а пры Асмалоўскім