Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

кармілася чырвоным цукрам (польскім), бо каб мець, што лепшае трэба было-б прывязьці з заграніцы: соль з Нямеччыны, а цукер з Украіны або ад Чэхаў, як гэта калісь і рабілася. Але прыгробшы ўладу ў свае рукі палякі хочуць зарабіць ад беларусаў—на сваім хоць благім тавары. І калі для коопэратываў Віленшчыны захацеў Саюз даставіць з заграніцы лепшай, белай і танейшай солі і цукру дык з Варшавы забаранілі прапусьціць праз граніцу, кажучы—з вялікай маной—што ў Польшчы збытак солі і цукру дык німа патрэбы прывазіць з заграніцы… Значыцца — пад польскай апекай беларусам трэба тым абхадзіцца, што з ласкі палякі прапусьцяць да беларусаў, а таго дабра што заграніца мае і што нам пара мець дык Польшча не прапускае. І прадаць нам проста заграніцу, каб выгадней прадаць, дык і гэтага ня можна беларусам, бо толькі панскай хэўры пад фірмай „Лен крэсовы“ выдана права вывазу з Беларусі лёну, толькі яны, такім парадкам, маюць права мець выгаду з беларускага лёну ад перапрадажы заграніцу. А пакуль іншыя хэўры завядуцца для манапольнага гандлю беларускім дабром, дык тымча-