Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

сам ня толькі да граніцы трудна дабрацца, але нават да Вільні: каб што прывязьці з дабра на продаж, дык шмат перашкод трэба паканаць, аж не адважышся болі туды з таварам ехаць. Такія добрыя парадкі пад уладай палякаў. А гэта яшчэ толькі пачатак, бо асьцерагаюцца, каб не адстрашыць народ, пакуль яго яшчэ ня моцна заграблі і пакуль яшчэ вядзецца торг з Літвой за Віленшчыну. Але польскія паны хочуць заграбсьці ня толькі Віленшчыну пад Польшчу а і ўсю Літву апанаваць: каб літоўскія жаўнеры і загранічныя дзяржавы ня спынілі, дык-бы Жэлігоўскі пёрся-б далей на чужую яму зямельку—на літоўскую. А якая пагібель яго сюды прэць? Лапчывасьць польскай шляхты, лапчывасьць нажывацца на ўсякім манапольным гандлю, які толькі ім удаецца ад польскай улады вырабляць бо яны лаўчакі: хочуць паддабрухацца польскай уладзе хвалючыся, што яны „скаштаваўшы салодкага ня маюць ахвоты да горкага“, а гэта значыць, што да беларускай ці да літоускай долі ім німа ахвоты, а да польскай—да хвалёнай дык яны ласа прыгарнуліся. З лапчывасьці да літоўскага мора — да Мэмэля, да Па-