Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

Светапогляд Скарыны — адно з найбольш складаных пытанняў у вывучэнні яго спадчыны. У гэтым ёсць свая аб'ектыўная логіка: як вядома, да нас дайшлі толькі яго прадмовы і пасляслоўі да біблейскіх кніг, па якіх і прыходзіцца меркаваць аб яго філасофскіх і сацыялагічных поглядах. А гэта абмяжоўвае нашы ўяўленні аб беларускім гуманісце, робіць іх не заўсёды акрэсленымі, часам гіпатэтычнымі.

Асабліва важна было б ведаць аб яго прыродазнаўчанавуковых поглядах. Але гісторыя распарадзілася так, што мы ведаем толькі тое, што ён дзейсна займаўся медыцынай і батанікай — сам па сабе факт вельмі станоўчы ва ўмовах таго часу.

Няма сумнення, Скарына падзяляў рэлігійны погляд на свет і чалавечае грамадства, разглядаў біблію як крыніцу ведаў і мудрасці чалавека. У вырашэнні асноўнага пытання філасофіі аб адносінах мыслення да быцця, якое ў яго час назло царкве прыняло больш вострую форму: ці створан свет богам або ён існуе вечна? - у вырашэнні гэтага пытання ён заставаўся ў палоне рэлігійнага вучэння. Як аб гэтым свед-