Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Хрыста выступаў як вобраз збавіцеля ад прыгнёту і пакут якому прыпісвалася стварэнне «тысячагадовага царства божага на зямлі», заснаванага на агульнасці маёмасці, свабодзе, брацтве і ўсеагульнай роўнасці.

Ніхто, аднак, з сярэдневяковых ерэтыкоў не ўяўляў сабе, чым жа ў сапраўднасці з'яўляецца ўсеагульная роўнасць.

У хрысціянстве заўсёды мірна спалучаліся неакрэсленае, расплыўчатае патрабаванне роўнасці з прызнаннем прыватнай уласнасці і падзелу грамадства на паноў і рабоў, нянавісць да багацця і глухія заклікі да барацьбы з пропаведдзю пакорлівасці, міласэрнасці і непраціўлення злу насіллем. Хрысціянства толькі абяцала працоўным масам пазбаўленне ад пакут, але ніколі не выступала за ажыццяўленне сацыяльнай перабудовы свету. Яго патрабаванні не былі патрабаваннямі сапраўднага шчасця народа, а толькі яго летуценнага шчасця - на небе, у «вечным жыцці» пасля смерці. Нягледзячы на фармальнае прызнанне роўнасці (пры якой фактычна ігнараваліся маёмасныя адрозненні паміж багатымі і беднымі), Скарына на сутнасці застаецца абаронцам прыватнай уласнасці і эксплуататарскага ладу. Ён прызнае падзел грамадства на рабоў і паноў і заклікае першых «да часу терпети н на бога вскладати», бо, маўляў, згодна з вучэннем «апосталаў», «богатые, обидящие убогих, примут отмщение».

Грамадскія погляды Скарыны вельмі супярэчлівыя. З аднаго боку, ён адкрыта выказвае свае сімпатыі да ніжэйшых пластоў грамадства, якія знаходзіліся ў поўным бяспраўі і заняволенні, выкарыстоўвае, як ерэтыкі, біблейскія евангельскія тэксты для крытыкі феадальнага ладу, выступае за роўнасць усіх людзей перад законам; але, з другога боку, ён стаіць за захаванне існуючага, некалькі падцыраванага, падсалоджанага феадальнага ладу, прапаведуе пасіўнасць, пакорлівасць, неўмяшанне ў ход падзей, лічачы, што ўсякае зло і несправядлівасць будуць пакараны самім богам. Спасылаючыся на «пасланні апостала Паўла», ён гаворыць, што гэтыя пасланні «велят князем и властителем повиноватися». «родители же дабы литали и навчали чада своя, потому ж и слузи абы верни были господе своей и господа не обидели слуг своих».

Скарына быў далёкі ад думкі гвалтоўнага знішчэння існуючага ладу, карэннага змянення становішча працоўных мас і шукаў сродкаў для «излечения социальных недугов» у біб-