Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

ліі, хрысціянскай літаратуры. У поўнай адпаведнасці з сацыяльна-філантрапічнымі матывамі ранняга хрысціянства ён ставіў задачу маральнага ўдасканальвання людзей і марыў аб тым, каб па магчымасці згладзіць супярэчнасці паміж багатымі і беднымі, кіруючымі і кіруемымі. Ён быў шчыра перакананы ў тым, што людзі ад прыроды добрыя і могуць выправіць свае дрэнныя ўчынкі, свае заганы і недахопы, бачачы перад сабой прыклады добрых учынкаў.

Такім чынам, грамадскія парадкі змешваюцца Скарынай з маральнымі нормамі: «прироженные» законы выступаюць у яго як маральныя законы. Але як гуманіст Скарына цэнтральнае месца адводзіць чалавеку з яго зямнымі, рэальнымі запатрабаваннямі: «Понеже,— гаворыць ён,— в розмаитых речах люди на свете покладают мысли и кохания своя: едины в царствах и в пановании, друзии, в богатестве и в скарбох, инии в мудрости и в науце, а инии в здравни, в красоте и в крепости телесной, неции же во множестве имения и статку, а неции в роскошном ядении и питии, и в любодеянии, и же в детех, в приятелех, во слугах и во иных различных многых речах. А тако единый каждый человек имат некоторую речь пред собою, в нейже ся наболей кохает и о ней мыслит».

Пройдзе прыкладна трыста пяцьдзесят гадоў і гераіня рамана М. Г. Чарнышэўскага «Што рабіць?» Вера Паўлаўна заявіць у сваёй майстэрні нешта падобнае сваім швачкам: «Вы ж ведаеце, што ў розных людзей розныя схільнасці, не ва ўсіх жа толькі да грошай: у іншых да ўбораў ці карт... А ў мяне звычка вось да таго, чым заняцца я з вамі спрабую, і я на свае схільнасці не тое, што трачу, а нават і зусім не трачу ніякіх грошай, толькі што рада ёю займацца і без даходу ад яе сабе»[1].

У М. Г. Чарнышэўскага на першым плане — быць карысным грамадству, клапаціцца аб жыцці «маленькіх» людзей, а ажыццяўленне гэтага магчыма было са знішчэннем існуючых феадальна-прыгонніцкіх парадкаў у Расіі. У Скарыны на першы план выступаюць клопаты аб «мудрости и науце», таму ён з такім натхненнем гаворыць аб тых «малостниках науки и мудрости», якія лічылі за лепшае «оставити в науце и в книгах вечную славу и паметь свою, нежели во тленных великих

  1. Н. Г. Чернышевский. Что делать? М., 1966, стар. 195.