Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

грады же размножатся разумом мудрых»; «Царь днесь и завтра умрть»; «Над сребралюбца нет горшего на свете» і г. д.[1] І адносіны Скарыны да гэтай кнігі надзвычай паказальныя: «Сия же книга сама нас добрых обычаев и дел научаеть, более нежели иные многые книгы».

Але асаблівую цікавасць, з нашага пункту гледжання, маюць кнігі «Іова» і «Еклесіяст». У кнізе «Іова» праводзіцца думка: ці справядліва робіць бог, абрушыўшы на чалавека розныя пакуты? З гэтай біблейскай кнігі вынікае, як само сабой зразумелае, што бог - злосны. А, як заўважыў яшчэ Эўрыпід, «калі багі злосныя, значыць, яны не багі». У кнізе «Еклесіяст» адчуваецца матыў, варожы ўсёй біблейскай ідэалогіі; сцвярджаецца, што «няма ў чалавека ніякіх пераваг перад жывёлай, таму што лёс сыноў чалавечых і лёс жывёл лёс адзін; як тыя паміраюць, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханне ва ўсіх, і няма ў чалавека пераваг перад жывёлай, таму што ўсё — марнасць! Усё ідзе ў адно месца; усё ўзнікла з праху і ўсё вернецца ў прах. Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых узыходзіць, ці дух жывёл адыходзіць уніз, у зямлю?»

Узнікае слушнае пытанне: чаму Скарына аддаў перавагу гэтым біблейскім кнігам, а не, напрыклад, так званым прарочым кнігам? Відаць, у гэтым і ёсць ключ да разгадкі яго светапогляду.

Біблія — гэта зборнік самых разнастайных фантастычных твораў, казак і паданняў, створаных у розны час рознымі пісьменнікамі. Яна падвяргалася апрацоўцы шматлікіх складальнікаў і перапісчыкаў у пэўных палітычных мэтах. Галоўнае ў ёй гэта апраўданне прыватнай уласнасці і эксплуататарскага ладу. Эксплуататарская мараль складае асноўны змест бібліі. Зразумела, Скарына быў далёкі ад таго, каб зразумець класавыя і гнасеалагічныя корані бібліі. Аднак важна ўжо тое, што ў яго выяўляўся рацыяналістычны падыход да некаторых біблейскіх кніг, за якімі ён не прызнаваў звышнатуральнага паходжання, лічачы, што яны «людскими пильностями пописаны были», гэта значыць узніклі гістарычна, былі створаны ў старажытнасці рознымі людзьмі. Іх складальнікі, на думку Скарыны, гэта ўмудроныя жыццёвым вопытам філосафы і легапісцы, якія пісалі ко мудрости, о науце, добрых обычаях... яко ся имамы справовати и жити на сем свете».

  1. Гл.: С. И. Василенок. Фольклор и литература Белоруссии эпохи феодализма (XІV-XVІІІ вв.). М., 1961, стар. 108.