Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Скарына неаднаразова ў сваіх прадмовах да біблейскіх кніг звяртаў увагу на тое, хто іменна з'яўляўся іх складальнікам. Так, ён гаварыў, што «Прытчы», «Еклесіяст» і «Песня песняў» былі напісаны «к нашему научению» царом Саламонам. «На повеление царево» была напісана кніга «Эсфір». Пра кнігі «Царстваў», «Юдзіф», «Ездры», «Данііла прарока» Скарына гаворыць, што яны былі напісаны «наипервей летописцами», якія жылі ў той час. Нават такая кніга, як «Прамудрасць божая», была, на думку Скарыны, складзена простым смертным чалавекам: яе «написал естъ Филон философ... во времена Птоломея Филопатера, царя Египетскаго».

Такім чынам, Скарына па сутнасці зрываў арэол святасці з біблейскіх кніг. Яго недвухсэнсоўная заява аб тым, што многія з біблейскіх кніг былі напісаны летапісцамі і філосафамі, часам проста па загаду правіцеляў, цароў, натуральна, не маг-