Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

(Пяе):

Міністрам ўжо хутка буду я -
Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!
Міністрам фінансаў хачу быць,
Бо грошы умею палічыць.

Шмат грошай ўжо маю я сваіх,
І Бог дасьць мець буду болей іх.
А, маючы грошы, спэкульну,
Тысячку не адну зараблю.

Есьць смачна і смачна буду піць,
З портфэлем пад пахай ўсьцяж хадзіць,
Шапачку нізеньк зьніме ўсяк
З пашанай, вось гэтак, вось так, так!

(жэст).

А Любачка скажа: мілы ён
Мой дзядзя міністар, Філімон.
А Марту вон з хаты праганю,
Хай гвалтам ня лезе у радню.

І буду я "тоже" беларус,
Бо маю на гэта шмат пакус.
Міністрам фінансаў буду я,
Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!

(Гавора): Ну, а цяпер пагляджу, што робіць Любачка. (Глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). Распранаецца... Зьняла блюзачку! (Пауза). А вось зьнімае і... О, міленькая, бедненькая сіротанька!.. А вось і яшчэ...